Бан-Жвiрба.Com
Навіны
[Гісторыя]
Музыкі
mp3
Фота
Видэа
Прэса
Сувязь
Гасцеўня
  Скрыпка дрыгвы й верасовых пустэчаý
Вось струнаý спеý,
I смыка напеý,
I — пад ветрам — верасу звон.
I ýсё гэта — мы:
Наша радасць і гнеý,
Наш спрадвечны, халодны агонь.
Ён — спеý вады,
I аблокаý дым,
I скрыпкі ціхі набат
Над верасам тым,
Над каменнем сівым,
Над стрэхамі нашых хат.


Кніг тады не было, мой сынок і мая дачухна. Кнігі былі забароненыя, укінутыя пад запор, спаленыя. А вольнасці — не было. Замест кнігі вольная была толькі песня, якую не так лёгка пасадзіць у папяровую клетку. (А калі і пасадзіш — застаюцца толькі літары, бяссільны водгук магутных гукаý.) Так што самай сільнай зброі ýсемагутныя магнаты не маглі нас пазбавіць, сынок. I як цяпер харошую кнігу рвуць з рук у рукі, так тады рвалі з зубоý у зубы і з глоткі ý глотку песню. А пясняр быý самай паважанай асобай.

нажмиАле самым паважаным з паважаных быý Бан-Жвірба. Алесь Бан-Жвірба. Што гэта быý за чалавек? У латанай світцы, з торбай за плячыма і скрыпкай ен быý сярод сваіх ужо амаль не чалавек — і ýсёткі найлепшы чалавек на свеце з усіх, якія тапталі бедную гэту зямлю.

Са скрыпкай, залапанай рукамі і прыпаленай ля шматлікіх вогнішчаý, ён быý сярод сваіх ужо амаль не пясняр —i ýсё ж найлепшы пясняр у свеце сярод тых, чыя скрыпка калі-небудзь адказвала сітпягам.

Усё было ý спеве той скрыпкі. Падобна спявала толькі скрыпка Мірака Гульніка. Але ýсё ж гэта было не тое, усё адно як пошчак маладога бусла не параýнаць з пошчакам бусла старога. А ý напеве Бана- Жвірбы чуýся начны прыбой ліп на раздарожжы, спеу верасу пад капытамі баявых коней, песня кахання ý заранцы, шолах азёрных хваль, крык вадзянога бугая ý дрыгве і посвіст ветру ý байніцах разбураных вежаý — усё тое, што ёсць наш край.

I абыякавых не было. I нават ваýкі—ад пеннага мора да Прыпяці, ад Буга да вытокаý Дняпра — плакалі і лізалі яго сляды.

Скнара аддаваý апошняе, ворагі кляліся ý вечнай дружбе, здраднік каяýся і рыдаý і гінуý за родны край.

Калі ты не складзеш такой песні ý гонар Радзімы і волі, вайны і любові,—шэлег табе цана. I лепей тады ніколі табе не быць паэтам. Такіх хопіць тады й без цябе.

I ён хадзіý па зямлі, ніколі не заходзячы ý замкі і палацы, хаця мог бы купацца ý золаце. I ніколі не мінаý ніводнай халупы, нават калі там не маглі яму падаць і скарынкі, але дужа прасілі, каб зайшоý. I гэта другі табе запавет, калі ты заспяваý.

нажми...Быý замак. I побач з ім была халупа. А магнат з таго замка быý чорны, як кажан, і жорсткі, як вампір. Аблытаý усё наваколле. I ýсё наваколле баялася яго.

I была халупа з торфу, напалову зямлянка, крытая дзірваном, на якім раней за ýсё вясною зелянела трава. Бо людзі грэлі яе дыханнем, жывыя людзі з-пад зямлі.

Доýга пуставала халупа. Але аднойчы, восенню, у адзіным яе акенцы загарэлася святло. Чэзлае святло лучніка, што вось-вось згасне.

нажмиАле тыя, што пасяліліся, нават хацелі гэтага. Іхні агонь быý мацней за ýсе паходні ý свеце і больш вечны, чым зоры і сонца. Бо імя гэтаму агню было — нажмиКаханне. А імя маладым было простае: Марта і Янук. Не думайце, што ім лёгка далося пажаніцца. Магнат доýга дабіваýся кахання Марты. Нават, у крайнім выпадку, згаджаýся ýзяць яе ý жонкі, хаця ý самога былі ýжо дарослыя дзеці. I заставалася б тады Марце толькі прапускаць, як пясок, золата між пальцаý, лічыць свае чароды і нешчаслівыя дні. А Марта была не з тых. Плюнула яна на ýсё і пайшла за Янука Прынаду, у якога нічога не было, акрамя няновых портак ды старой стрэльбы. А і сама яна выскачыла за яго толькі ý андараку, кофце, ды хусцінцы.

Але затое абое былі вясёлыя і не баяліся працы. А Янук быý яшчэ й найлепшы паляýнічы, і магнацкі сын яго хацеý у лоýчыя ýзяць ды ажаніць з нейкай там сваёю знаёмай, у якой двор, і зямля, і рэчы дарагія, і, словам, ляжы ды плюй у столь.

— Нявартыя гэтыя чароды разам з ёю... гэтай... i аднаго дня волі,— толькі й сказаý Янук.—Нявартыя і адной усмешкі Марты.

Прывалок у пустую халупу вялізны ахапак саломы — тут табе і стол, і крэсла, тут і ложак, тут і печ. Ніхто да іх не прыйшоý, збаяýшыся магната, а ім і лепей, ім і весялей.

Вогнішча развялі. Глядзяць у агонь. Радуюцца, што разам.

— Заýтра пайду,— кажа Янук,— падстралю нешта. Будзе ý нас і абед і вячэра.

— А мне ýсё адно,— кажа Марта,— я не піла, не ела б, на цябе глядзела б.

нажмиНе ведаюць, што пазней, калі вёска засне і ніхто не ýбачыць,— прыйдуць па іх з замка. Удзень браць збаяліся: людзі вакол, а ý замку начуе камісар караля, ледзь не адзіны з такіх, хто стараýся стаяць за адносную справядлівасць.

Сядзяць, глядзяць у агонь і смяюцца, як дзеці. Вось і ýсё вяселле. Тут цёпла, а за дзвярыма вецер, і яны трох: Янук, Марта і Каханне.

Раптам бачаць — не, яны чатырох. Невядома адкуль узяýшыся — ну, вядома, такога глупства, як стук клямкі або рыпенне дзвярэй — яго закаханыя могуць і не пачуць,— стаіць сівы, згорблены крыху чалавек.

нажмиДобры вечар у хату,— сказаý сівы.

— Ну, калі гэта можна назваць хатай, то добры вечар, добры чалавек,—сказаý Янук.

Ясна, не хацелася ім, каб з імі быý нехта чацвёрты, але ж чалавек просіцца, і такі халодны вецер знадворку!

— Сядай бліжэй да агню,—і Янук пасунуý большую груду саломы бліжэй да вогнішча.— Тут табе і цяплей будзе і сушэй. Шкада, што гэта адзінае, чым можам цябе пачаставаць.

— Галодныя, а смеяцёся. Дзірка ý галаве, а ён рагоча.

— А што, каб плакалі, было б лягчэй?

— Ды што гэта ý вас тут? — спытаý сівы ды вусаты.

— Вяселле, бацька.

— Што ж гэта яно ý вас такое?

— Ды так вось і так,— расказаý Янук.

— I магната не спалохаліся?

— I магната.

нажми— I гайдукоý?

— Вось старая фузея-дубальтоýка. Калі што якое, то два набоі выпалю, а пакуль дзверы высадзяць — ну, чатырох яшчэ паспею пачаставаць свінцовым бобам. Яму я не веру, але ён маім пачастункам мусiць паверыць. Нічога іншага яму не застанецца.

— А суседзі?

— Збаяліся прыйсці.

— I таму ý вас на вячэру нічога, акрамя пацалункаý?

— Так,—сказала Марта,—і ýсім іншым мы ахвотна падзяліліся б. Не толькі з вамі. 3 кожным. Гэтым — не можам. Адзінае, што ý нас ёсць.

— I да канца,— сказаý Янук.

Сівы звесіý гарбаты нос і доýга думаý. I раптам...

— Го-го-го-го! — зарагатаý сівы.— Значыцца, нацягнулі вы найяснейшаму носа. I акрузе таксама. Ну, добра! Ну, гэта люблю! То ж бо мяне сэрца як цягнула сюды. Кажу: «Адчапіся, дай спаць!» — «Не, ідзі, пасля выспішся». I праýда, высплюся. Го-го-го-го-го! Ну і малайцы! I на золата плюнулі?

нажми— I на яго. Вось у мяне маё золата,— сказаý Янук на Марту.

— I на ежу?

— Здабудзем,— сказала Марта.— Адна скарынка — абы з ім.

— Добра,— сказаý стары,— добра, дзеці. Нездарма клікала мяне сюды сэрца. Я знайшоý тут, у гэтай халупе, самае вялікае, што ёсць на свеце... Там, побач, гэта гумно?

— Ага,— сказаý Янук,— пустое. Хацелі было там размясціцца — абшару замнога. Холадна.

— Для нас прыдасца. Гаворыць вам што-небудзь імя Алесь Бан-Жвірба?

Тыя аслупянелі. Яшчэ б ім яно чагосьці не казала, калі грымела яно ад Буга і да Дняпра і паýсюль далей.

— Ясна,— выдыхнуý Янук.— Толькі ж зямля наша вялікая, не мог ён пабываць у кожнай вёсцы, на кожным хутары. Жыцця не хопіць.

нажми— Так... жыцця не хопіць... А цяпер ідзіце па суседзях, клічце іх у гумно. I хай грукаюць у вароты нагамі, калі хочуць пачуць песню Жвірбы. А ён сёння будзе іграць для вас лепей нават, чым на спрэчцы з Міракам Гульнікам, дзе той быý — другі. Што там? Дурная спрэчка песняроý. А тут адзінае, перад чым варта схіліцца.

Як паходню кінулі ý бочку з порахам. Выбух быý на ýсё наваколле і да нябёс. Адусюль беглі дзесяткі людзей. Хто з іх бачыý Жвірбу? Адзінкі. То пляваць на магнацкую пагрозу, абы пачуць.

нажмиПершай прыплялася бабка Любаха, якая жыла далей за ýсіх, і прынесла тры сувоі свайго палатна (а ýсяго ý канцы вечара налічылі сорак). Пасля прыцягнуýся бязногі шавец Мар"ян, які таксама жыý не блізка, і прынёс шмат скуры на абутак. Адась Барамбуліна прывёз і зваліý цэлы воз капусты, бульбы, морквы і іншага такога. Бо ён быý гароднік. Алешка з Амосам прыгналі пяць авечак з бараном, а скупеча Апдрусь прыгнаý карову, немаладую, але яшчэ цалкам прыдатную. Цыган Гарась прыскакаý на кані, якога тут і кінуý (а што, ён не дужа і разбіраýся, дзе кідае, дзе бярэ).

Расла гара ручнікоý і прахалодных прасцін, хлябоý і мукі і вэнджаных сыроý. Заýзяты браканьер Ясь прывалок дзікоý азадак, а Гепусь, пад якога вада не плыве, бочку саланіны і шынку.

А Санчук Паýловіч, патаемна ад жонкі, прынёс у запазусе кавал сала амаль сажань на сажань (меý дзе хаваць на такім пузе). Лайдак Мікола прывалок мех рыбы: і свежай, і салонай, і вэнджанай.

нажмиУсё ішло ý хаду. Нехта прыкаціý бочку з півам. Пасля пайшлі другая, трэцяя, дзесятая. Бочкі з салёнымі гуркамі і капустай, кашы з яблыкамі.

Астап Цянюка прыпёр аднекуль тры гарцы мёду.

I ýжо варылася бульба і стаялі на падораных посцілках падораныя місы з падораным кіслым малаком і вогнядышнай кашай з баранінай.

I ýжо крычалі наперагон, хвалячыся: «Лес на хату!», «Рала!», «Дзесяціну зямлі!», «Другую».

I, ясна ж, прынеслі і да ýсяго гэтага, так што ежа, пітво і дарункі выжывалі людзей з гумна, калі сівы, Алесь Бан-Жвірба ýстаý і прыціснуý скрыпку барадой да пляча.

Калі тваё ý небяспецы каханне, Гонар, свабода, песня твая,— Скрыпка заплача ý асеннім тумане, Скрыпка надзеі, скрыпка світання, Ветру, шыпшыны і салаýя.

I гэта было запрашэнне да стала, да вясельнай гулянкі, самай сытай, самай вясёлай, самай спявучай, якая калі-небудзь адбывалася між нашых пушчаý, на верасовых нашых пустэчах, над чыстай слязою нашых вод.

нажмиА каму Жвірба дзякаваý за дар, той ледзь не скакаý ад шчасця, а з каго ён жартаваý, той ледзь не паміраý ад смеху разам з суседзямі. А каму ён спяваý куплет, той ведаý, што яго паýтораць дзеці і ýнукі і прапраýнукі, і нават я, недастойны, буду ганарыцца тым, што мой прашчур слухаý спевы Жвірбавай скрыпкі.

О, як ён граý тады і як бегаý ягоны смык! То па першых струнах, то па басах. I ýсё было ý напеве: верас пад ураганам, шум далёкага-далёкага мора і азёрных хваль, плач асенніх хмар і пяшчота неадольнага нічым нашага кахання.

Ляснулі вароты, і з"явіýся пан з прыплечнікамі. А насустрач яму плескануýся гнеý, і любоý, якую бароніць гэты гнеý, і тупат баявых коней, і спеý трубы. Нібы не адна скрыпка ýстала з адпорам, а сусвет.

нажмиПан стаý як мёртвы. Можа, ён і не бачыý ні людзей, ні Жвірбы. Рука адпусціла эфес мяча і кінула на стол залаты.

— Яшчэ,— сказаý магнат і паклаý другі.— Яшчэ. Шалахцелі вербы, і словы гучалі ý іх, начное срэбра бегла па вадзе, гучала калыханка, агульная для ýсіх, калі яны былі добрыя і чыстыя.

— Яшчэ,— рука бязгучна паклала некалькі манет. Жніво гучала, і гучаý пакос, гучала лясное «Аэй!», і чуýся ломат мячоý, і звон кайданоý, і хрыпенне ярасці, і трубны кліч перамогі, і радасць міру.

— Яшчэ...

I варушылася бузіна на могілках, дзе спачываюць продкі, і сосны шумелі, і чуýся голас:

«Ты чалавек. Ты такі і слабы і смяротны. Шабельны лепшы ýдар песні найгоршай не варты».

«Засні — гэта лепшае, што ты зробіш... Вось цвіце арабіна... Дай гэтым людзям жыць... Ты дзіця ліха-лецця, дзіця адлічаных дзён».

I пан высыпаý усё золата, махнуý рукою ýзброеным і, згорбіýшыся, рушыý вонкі.

А скрыпка спявала. Гэта ýся наша радзіма выплёскiвалася ý ёй. Душа яе, вечная, як дуб, жылаватая, як карэнні ядлоýцу, гнуткая і нязломная.

... Урэшце ýсе пайшлі, а стол быý завалены золатам, срэбрам і меддзю, а гаспадары былі з многімі падзякамі абцалаваныя гасцямі да апошняга.

— Ну вось,— сказаý Бан.— Хай блаславіць вас родная зямля, дзеці. За вашу бескарыслівасць, за любоý да яе і адзін да аднаго.

Тут Марта і Янук падзяліліся з ім тым, чым не збіраліся ні з кім дзяліцца.

— Ну, я пайшоý,— сказаý сівы і знік у цемры.

нажми— А грошы! Грошы!!!

— Хто гэта тут крычыць пра грошы? — спытаý, уваходзячы, Мірак Гульнік, другі пасля Жвірбы, музыка і спявак.— У каго гэта іх так многа?!

— Гэта не нашы! Гэта — Жвірбовы! — крыкнула Марта.— Ен граý нашаму вяселлю цэлую ноч. I забыý.

Мірак сеý ля агня, паглядзеý на дары, на маладых, падумаý, а пасля пакруціý пальцам каля лоба.

— Ну-н-ну,—сказаý ён.—Цік-кава. Цікава, хто тут з розуму з"ехаý, вы ці я?

— Ты не мог не сустрэць яго. Ен граý нам і наваколлю. Мы ледзь не паміраем ад шчасця, такая гэта была музыка.

— Досыць, ёлупы,— сказаý Мірак.— Я хаця і маладзей за яго, а смяяцца з мяне, пажылога, шчанюкі гэткія, таксама грэх.

— Жвірба! Жвірба! Ён граý!

Ен нікому не мог граць. Месяц таму назад, пад Браславам, на гары, проста ý яго ýдарыý Пярун! I да-веку ýзяý яго з сабою. Мы тады ж пахавалі яго, праýдзівей, тое, што ад яго засталося, на ýзгорку на беразе возера.

Казаý ён гэта так, што ясна было, не хлусіць. Маладыя стаялі, нібы скамянелыя.

— А як жа мы... мы?.. Як жа мы без яго?! I ён граý, нам, граý... граý найлепшае, што чула зямля... Як быць нам?!

— Значыць, ён пашкадаваý ваша каханне... нават адтуль, дзе нічога не чуюць. Божа, ці станецца калісьці на такое мяне?! Ясна...

нажмиI тады тыя заплакалі. Такое на вяселлях бывае. Пачынаецца смехам, канчаецца слязьмі.

— Ясна,— сказаý Мірак.— Ясна, чаму ён быý першы. Заýсёды — першы.

— Пярун бярэ тых, каго ён любіць,— усё яшчэ ý слязах, сказаý Янук.— Але цяпер першы — ты. Нясі гэтую ношу.

— Першы... Так... Я першы... Божа! Божа мой! Я першы!.. Якое няшчасце!.. Якое вялікае гора! Я пер-шы! Божа, якое няшчасце!

I ён заплакаý і стаý біцца галавою аб стол:

— Божа, вечна ваяваць... Без жонкі... без дзяцей... без радзімы, што пракляла... Божа! Быць першым!..

— Першым,— сказаý Янук.—Самым слабым і самым магутным на свеце.

— Самым няшчасным,— сказала Марта,— і самым укаханым.

— Самым жабрацкім,— сказаý Мірак.— i багацей за ýсіх у свеце.

— Самым рахманым і самым мужным,—сказалі ýсе.

I яны глядзелі ý ноч, куды клікала іх (і ніколі не перастане клікаць) ягоная песня, даýно пакладзеная з ім у дол.

Ды хіба можна пакласці ý дол чырвоныя арабіны, і тупат коней, і курганы, і спеý верасу на пустках, і сэрцы нашых людзей, і наш край?! Які б ты на ім драны-падзерты не быý?!

А калі цяжка?



Выручыць, прыйдзе да вас на сустрэчу,
У зачараваны пакліча бор —
Скрыпка разлукі й спаткання вечнага,
Скрыпка дрыгвы й верасовых пустэчаý,
Пушчаý спрадвечных і светлых азёр.